Аляксей Качанаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 27 жніўня 1990
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 1 год і 4 месяцы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 30 верасня 2021
Дата вызвалення: 23 жніўня 2022
Суддзя: Калюка Вячаслаў
Справы: Справа Зельцэра
Аляксей Ігаравіч Качанаў быў затрыманы па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Да суда яго змясцілі ў жодзінскі СІЗА.
У Гомельскім абласным судзе 22 жніўня 2022 г. адбыўся разгляд справы 31-гадовага палітвязня. Аляксея Качанава прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.
У выніку суддзя Вячаслаў Калюка асудзіў палітвязня да аднаго года і чатырох месяцаў калоніі. Аляксей ужо адбыў гэты тэрмін падчас следства — за кратамі ён знаходзіўся з 30 верасня 2021 года, і пасля вынясення прысуду яго выпусцілі з залы суда.