Аляксей Ярашэвіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 31 траўня 1991

Дата затрымання: 13 красавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 13 красавіка 2023

Дата вызвалення: 7 лістапада 2024

Суддзя: Сяргейка Мікалай

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Аляксея Сяргеевіча Ярашэвіча абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Суд Ваўкавыскага раёна ў выязным судовым пасяджэнні на базе філіяла Ваўкавыскіх электрычных сетак 23 студзеня 2023 года прызнаў Аляксея вінаватым і  прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады. Справу разглядаў суддзя Мікалай Сяргейка.

7 красавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

З 13 красавіка 2023 года адбываў пакаранне ў ПУАТ-48.

Вызвалены па памілаванні 7 лістапада 2024 г. 

Два гады "хіміі" за абразу Лукашэнкі вынес суд у Ваўкавыску ў выязным пасяджэнні

Суд Ваўкавыскага раёна ў выязным судовым пасяджэнні на базе філіяла Ваўкавыскіх электрычных сетак 23 студзеня вынесла прысуд работніку прадпрыемства Аляксею Ярашэвічу, абвінаваціўшы яго ў абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

 

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»