Аляксей Іваноў
Былы палітвязень
Дата затрымання: 11 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 23 лютага 2024
Суддзя: Крамянеўская Святлана
Пракурор: Пакала Кацярына
Справы: Справа Зельцэра
Аляксея Юр'евіча Іванова (1975 г.н.) затрымалі 11 кастрычніка 2021 па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Як паведамляе "Брэсцкая Вясна", са жніўня 2022 Аляксей утрымліваецца у Брэсцкім СІЗА №7. Мужчына прапісаны ў Гродна, але доўгі час жыў у Мінску.
26 кастрычніка 2022 года суддзя Брэсцкага абласнога суда Святлана Крэмянеўская прызнала вінаватым Аляксея Іванова паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса і прысудзіла пакаранне тэрмінам 3 года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма і штраф памерам 3200 рублёў.
Палітзняволены ўтрымліваўся ў СІЗА-7.
Адбываў тэрмін у ПК № 17.
Выйшаў на волю 23 лютага 2024 г.
Мінчука асудзілі на 3 года калоніі па “справе Зельцэра”