Аляксей Ігнаценка
Былы палітвязень
Дата затрымання: 11 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 3 гады і 1 месяц
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 2 ліпеня 2024
Суддзя: Лукашэвіч Дзмітрый
Пракурор: Саковіч Аксана
Справы: Пратэсты Мінск
Аляксей Віктаравіч Ігнаценка быў затрыманы 11 жніўня 2021 года і змешчаны ў СІЗА-1. Яго абвінавацілі ў тым, што 11 жніўня 2020 года ў Мінску на вуліцы Прытыцкага ён разам з Яўгенам Коржалем і Цімафеем Мажанковым скінуў з агульнага балкона вышыннага паверху на міліцыянтаў драўляныя дзверы.
Яго дзеянні былі кваліфікаваныя паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэкса як пагроза ўжывання гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў у мэтах перашкаджэння ягонай законнай дзейнасці з помсты за выкананне службовай дзейнасці.
11 лістапада 2021 года Ігнаценку прызналі вінаватым і асудзілі на тры гады і адзін месяц калоніі.
Палітвязень адбывае пакаранне ў ПК № 15.
Паводле падлікаў праваабаронцаў вызвалены ў ліпені 2024 года.
Траіх мінчукоў, якія скінулі з балкона дзверы на міліцыянтаў падчас пратэстаў, асудзілі да двух і трох гадоў калоніі