Аляксей Губіч
інжынер, асуджаны на 3 гады калоніі
Дата нараджэння: 18 верасня 1996
Дата затрымання: 20 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 364 Крымінальнага кодэксу - Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Месца зняволення: СІЗА-3

Аляксей Валер'евіч Губіч – 24-гадовы інжынер з Гомеля. Ён быў абвінавачаны па артыкуле 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Затрымалі Аляксея 20 кастрычніка.
Справа датычылася акцыі 20 верасня ў Гомелі “Марш справядлівасці”, дзе ўдзельнічаў Аляксей. Згодна з абвінавачваннем, ён нібыта здзейсніў гвалт у дачыненні да інспектара крымінальна-выканаўчай інспекцыі Паўла Шапавалава.
Разгляд яго справы зрабілі закрытым. Калі на судзе праглядалі відэа моманту падзення інспектар Шапавалава, высветлілася, што ў той момант Губіча ўвогуле не было побач. Тады Аляксея абвінавацілі ва ўжыванні гвалту ў адносінах да іншага праваахоўніка — нейкага «Іванова І. І.», супрацоўніка Амапу, якому малады чалавек нібыта нанёс «не менш аднаго ўдару».
4 лютага суд Цэнтральнага раёну Гомля прызнаў вінаватым і пакараў Губіча пазбаўленнем волі на тры гады.
Маці Аляксея Губіча распавяла, што ён мае рэдкае захворванне вачэй — кератаконус. Калі не зрабіць у час апэрацыю, хвароба прывядзе да слепаты. Аперацыю планавалі зрабіць мінулай восенню, але ён апынуўся ў турме.
![]()
"Завязалася бойка, адзін з міліцыянтаў зваліўся на асфальт". У Гомелі пачаўся суд над Аляксеем Губічам
![]()
"Завязалася бойка, у выніку зваліўся на асфальт міліцыянт": Гамельчука пакаралі пазбаўленнем волі на тры гады