Аляксей Грышановіч

Дата нараджэння: 1 верасня 1982

Дата затрымання: 10 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Кацэр Сяргей

Аляксей Аляксандравіч Грышановіч быў затрыманы 10 лістапада 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА-1.

Вядома, што сілавікі вылічылі Аляксея па фота — затрымалі чалавека, у якога захоўваліся фотаздымкі з мітынгу 2020 года. Па гэтым здымку былі ідэнтыфікаваныя 23 чалавекі.

На пачатку сакавіка 2022 года суддзя Маскоўскага раёна Сяргей Кацэр прызнаў Аляксея вінаватым і прызначыў яму тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанове адкрытага тыпу.

Мужчына быў вызвалены ў зале суда і амаль адразу пакінуў Беларусь.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»