Аляксей Грыгаровіч

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 месяцы

Від пакарання: арышт

Суддзя: Шапавал Вольга

Пракурор: Краўцоў Раман

22-гадовага грузчыка кандытарскай фабрыкі “Віцьба” Аляксея Дзмітрыевіча Грыгаровіча прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса і асудзіла да пазбаўлення волі тэрмінам шэсць месяцаў з умоўным непрымяненнем пакарання, згодна з арт. 78 Крымінальнага кодэкса. Гэта значыць, што калі цягам года ён, знаходзячыся пад наглядам, не здзейсніць нічога, што ўладзе падасца “злачынным”, яго не пазбавяць волі, а таксама здымуць судзімасць.

Бок дзяржабвінавачання падтрымліваў памочнік пракурора Раман Краўцоў.

Дзяржабвінаваўца Раман Краўцоў прасіў прызнаць абвінавачанага вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса і пакараць яго штрафам у памеры 110 базавых велічыняў (3520 рублёў). Але з улікам таго, што ён адсядзеў трое сутак у ІЧУ, паменшыць памер штрафа да 3200 рублёў.

1 лістапада 2022 года ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска вынеслі прысуд. Суддзя Вольга Шапавал вырашыла прызначыць Грыгаровічу паўгода пазбаўлення волі з адтэрміноўкай.

У студзені 2023 года ж была разгледжаная апеляцыя па справе, падчас якой Аляксею замянілі пакаранне на два месяцы арышту. Гэта значыць, неўзабаве ён паедзе адбываць пакаранне ў арыштны дом. 

22-гадовага грузчыка, які разганяў пратэсты ў 2020-м, асудзілі за відэа ў TikTok

1 лістапада 2022 года ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска вынеслі прысуд 22-гадоваму грузчыку кандытарскай фабрыкі “Віцьба” Аляксею Грыгаровічу. Суддзя Вольга Шапавал прызнала яго вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса і асудзіла да пазбаўлення волі тэрмінам шэсць месяцаў з умоўным непрымяненнем пакарання, згодна з арт. 78 Крымінальнага кодэкса.

22-гадоваму грузчыку, які разганяў пратэсты ў 2020-м, замянілі пакаранне за абразу інспектара ДПС

У лістападзе 2022 года 22-гадовага грузчыка кандытарскай фабрыкі “Віцьба” Аляксея Грыгаровіча прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса за TikTok з удзелам младшага інспектара дарожна-патрульнай службы Уладзіміра Васількова.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»