Аляксей Галоўкін
Дата нараджэння: 2 лютага 1986
Дата затрымання: 3 снежня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Кедаль Дзмітрый
Месца зняволення: ПК № 2

Аляксей Аляксандравіч Галоўкін — жыхар Гродна, IT-інжынер. Скончыў фізмат-школу з залатым медалём і ВНУ на выдатна. У дзяцінстве яму паставілі складаны дыягназ — гемафілічная поліартрапатыя.
Аляксей мае інваліднасць, у яго сур'ёзная хвароба: ён дрэнна ходзіць праз праблемы з суставамі. Іх давядзецца замяняць імплантамі.
Асуджаны 7 чэрвеня 2021 на тры гады калоніі паводле арт. 366 КК (Пагроза гвалтам у дачыненні да службовай асобы) і арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў).
Пад вартай ён знаходзіцца з 3 снежня 2020 года. Адбывае тэрмін у бабруйскай калоніі № 2.