Аляксей Галіеўскі

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Ачалава Анастасія

Справы: Пратэсты Мінск

Аляксей Галіеўскі зарэгістраваны ў Чэрвеньскім раёне, да затрымання працаваў аператарам участка фармавання пакетаў на прыватным прадпрыемстве. 

Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Анастасія Ачалава.

Суд пастанавіў прызначыць Аляксею Галіеўскаму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады ("хатняя хімія").

Абвінавачанага вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Яшчэ адзін прысуд у Мінску: сяброў пакаралі "хатняй хіміяй" за ўдзел у акцыі пратэсту

У судзе Ленінскага раёна Мінска 10 чэрвеня завяршыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Аляксея Галіеўскага і Вячаслава Крута. Абодвух абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»