Аляксей Федаркевіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 18 ліпеня 1966

Дата затрымання: 21 кастрычніка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 21 кастрычніка 2022

Дата вызвалення: 4 сакавіка 2023

Суддзя: Палякова Вікторыя, Бекушава Вольга

Аляксей Валер'евіч Федаркевіч — жыхар Салігорска, 6 ліпеня 2021 года асуджаны да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за абразу супрацоўніка міліцыі (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).

З 21 кастрычніка 2021 г. адбываў пакаранне ў ПУАТ № 24.

7 верасня 2022 г. адбыўся суд па замене палітвязню рэжыму адбывання пакарання. Згодна з рашэннем суддзі Вольгі Бекушавай палітвязню змянілі абмежаванне волі з накраваннем у ПУАТ на пазбаўленне волі. Але ў якую калонію перавялі Алексея, пакуль невядома.

4 сакавіка 2023 г. палітзняволены выйшаў на волю з ПК № 3, цалкам адбыўшы тэрмін.

30 кастрычніка 2024 г. у судзе Салігорскага раёна разглядзелі справу Аляксея паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Працэс вёў суддзя Юрый Блоцкі. Вынік суда пакуль невядомы.

Хворага на СОVID падазраванага абвясцілі ў вышук, затым асудзілі за абразу супрацоўніка міліцыі

Суд Ленінскага раёна Магілёва 6 ліпеня асудзіў жыхара Салігорска Аляксея Федаркевіча да двух гадоў абмежавання волі з адбыццём у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»