Аляксей Дмухоўскі

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Крэпская Юлія

Справы: Пратэсты Мінск

8 студзеня 2024 году ў судзе Фрунзенскага раёну асудзілі Аляксея Мікалаевіча Дмухоўскага. Суддзя Юлія Крэпская вынесла яму наступны прысуд: паўтара года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ (“хатняй хіміі”).

Прычым адзначаецца, што мужчына “чыстасардэчна” раскаяўся, і гэта выказалася ў тым, што ён “дабраахвотна” перавёў грошы на рахунак сацыяльна-дабрачыннай установы.

Да суда быў пад вартай.

Беларусаў працягваюць судзіць за Маршы ў 2020-м

Днямі стала вядома адразу пра некалькі прысудаў паводле "народнага" артыкула 342 Крымінальнага кодэксу.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»