Аляксей Дайнэка

Дата нараджэння: 30 кастрычніка 2002

Дата затрымання: 25 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 5 верасня 2023

Суддзя: Галаўкова Вера

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Аляксей Аляксандравіч Дайнэка быў затрыманы 25 студзеня 2022 года. На наступны дзень суд Першамайскага раёна разгледзеў справу па арт. 19.11 КаАП РБ і вынес рашэнне — 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Мінскі гарадскі суд 7 верасня 2022 г. разгледзеў крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Аляксея асудзілі да 1 года 6 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У снежні 2022 г. МУС уключыў палітвязня ў "спіс тэрарыстаў". 

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Да суда хлопец утрымліваўся ў СІЗА-1. Па падліках праваабаронцаў, Аляксей ужо мусіць быць на волі. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»