Аляксей Чумакін

Дата нараджэння: 22 траўня 1996

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Ачалава Анастасія

У судзе Ленінскага раёна Мінска 22 чэрвеня 2023 года да двух з паловай гадоў "хатняй хіміі" паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі Аляксея Дзянісавіча Чумакіна. Мужчыну судзілі па фота на яго старонцы Instagram з Марша 16 жніўня 2020 года — самай масавай акцыі пратэсту ў гісторыі Беларусі. Справу супраць пратэстоўца разглядала суддзя Анастасія Ачалава.

Аляксея да суда ўтрымлівалі пад вартай.

20 ліпеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Пратэстоўца самай масавай акцыі ў Беларусі асудзілі па фота ў Instagram

У судзе Ленінскага раёна Мінска 22 чэрвеня 2023 года да двух з паловай гадоў "хатняй хіміі" паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі Аляксея Чумакіна.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»