Аляксей Чэкель

Былы палітвязень

Дата затрымання: 15 красавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 25 кастрычніка 2023

Суддзя: Вяршыніна Юлія

Аляксея Сяргеевіча Чэкеля з Воршы абвінавацілі ў абразе прэзідэнта Беларусі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Пра Чэкеля вядома, што ён працаваў да затрымання на чыгунцы, з месца працы ў суд прадстаўленая станоўчая характарыстыка.

Суддзя Юлія Вяршыніна 4 ліпеня 2022 г. прызнала віну Чэкеля даказанай і прысудзіла яму пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на паўтара года.

На пачатку верасня 2022 г. Аляксея перавялі з СІЗА-2 у папраўчую калонію № 2.

Па падліках праваабаронцаў, вызвалены восенню 2023 г. 

Чыгуначніка з Оршы за абразу прэзідэнта асудзілі на паўтара года калоніі

Па матэрыялах абвінавачання Аляксей Чэкель пакінуў два абразлівыя каментары пад пастамі пра Аляксандра Лукашэнку ў групах "Вікінг" і "Мая краіна Беларусь".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»