Аляксей Цыпілеў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 26 студзеня 1984
Дата затрымання: 3 жніўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Разумовіч Дзмітрый
Пракурор: Дзяржыцкі Сяргей
Групы: Бізнесмены
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя, Шматдзетныя бацькі
Аляксей Юр'евіч Цыпілеў — шматдзетны бацька (дзецям 3,4 і 5 год), ён быў затрыманы па месцы жыхарства ў пасёлку Высокае Аршансага раёна 3 жніўня 2023 года і да суда змешчаны пад варту ў СІЗА Віцебска. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Суд Аршанскага раёна 4 кастрычніка 2023 года прызначыў Цыпілеву пазбаўленне волі тэрмінам на два гады з адбыццём пакарання ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Разумовіч, абвінаваўца – памочнік пракурора Сяргей Дзяржыцкі.
22 снежня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
З СІЗА-2 пераведзены ў ПК-1.
Выйшаў на волю 3 ліпеня 2024 г.
"Не сведчыць пра сур'ёзныя змены ў сітуацыі з правамі чалавека". Праваабаронца "Вясны" каментуе вызваленне палітвязняў
Больш за 15 палітвязняў вызвалілі па амністыі і памілаванні, сярод іх — Рыгор Кастусё
Па інфармацыі "Вясны", частка палітвязняў выйшлі па памілаванні, а не па амністыі.
За два каментары на адрас Лукашэнкі аршанскага прадпрымальніка асудзілі на два гады калоніі