Аляксей Цюшкевіч
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Фядчук Таццяна
Групы: Рабочыя
Аляксей Алегавіч Цюшкевіч мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, а на ўтрыманні сямігадовы сын. Працуе на прыватным прадпрыемстве “Вінкпласт” ліцейшчыкам пластмас. Яго затрымалі ў студзені 2023 года.
У судзе Дзяржынскага раёна 29 траўня 2023 года Аляксея асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Фядчук прызначыла Аляксею адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
За пратэсныя паведамленні ў тг-чаце "Фаніпаль" мужчыну асудзілі на паўтара года "хатняй хіміі"