Аляксей Буркоў
Дата нараджэння: 2 лістапада
Дата затрымання: 7 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: Ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама

Аляксей Буркоў быў затрыманы ў красавіку 2022 года за тое, што ўдзельнічаў у адной з жнівеньскіх акцый пратэсту ў 2020 годзе. Яму інкрымінаваны артыкул 342 КК — арганізацыя альбо актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.