Аляксей Бондар

Дата затрымання: 9 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Няборская Вольга

Мінчука Аляксея Валеравіча Бондара прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі»). Ён вядомы як TikTok-блогер lexmask, у якога больш за 60 тысяч падпісчыкаў.

Прысуд вынесла Вольга Неборская ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска — імаверна, 7 верасня 2022 г.

Хлопец апублікаваў пост з McDonald's з подпісам, што яго адпусцілі туды «за добрыя паводзіны». У зняволенні Аляксей правёў больш за тры месяцы.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»