Аляксей Бірукоў

Дата нараджэння: 6 красавіка 1991

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Філонік Вера

Пракурор: Буры Генадзь, Багатка Вадзім

Справы: Справа карагодаў

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 4 жніўня 2021 года вынеслі прысуды сёмай групе па "карагоднай" крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 13 верасня на Маршы герояў у Брэсце на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні «Муры» і «Тры чарапахі», танчылі. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам.

Справу супраць сёмай групы па «справе карагодаў», у якую ўваходзілі 12 абвінавачаных, разглядала Вера Філонік.

Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымлівалі Генадзь Буры і Вадзім Багатка.

Бірукоў Аляксей Валер'евіч быў асуджаны на 2 гады "хатняй хіміі" (Ён часткова прызнаў віну).

Палітвязня па "справе карагодаў" Ігара Лаптановіча асудзілі да 2,5 гадоў калоніі, а ягоную жонку — да 3 гадоў "хатняй хіміі"

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 4 жніўня вынеслі прысуды сёмай групе па "карагоднай" крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 13 верасня на Маршы герояў у Брэсце на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні «Муры» і «Тры чарапахі», танчылі. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам. Цяпер на лаве падсудных палітзняволены будаўнік і актывіст з Пружанаў Ігар Лаптановіч і ягоная жонка-бібліятэкарка Юлія, у іх сям'і трое дзяцей-школьнікаў. Справу супраць сёмай групы па «справе карагодаў», у якую ўваходзілі 12 абвінавачаных, разглядала Вера Філонік. Гэта ўжо шостая суддзя з Брэста, якая ўдзельнічае ў судовым канвееры па самай масавай палітычнай справе ў Брэсце. Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымлівалі Генадзь Буры і Вадзім Багатка, якія запатрабавалі суровыя тэрміны пакарання па гэтай справе. Пракурор Буры выступаў дзяржабвінаваўцам па справе забітага Генадзя Шутава і сведкі забойства Аляксандра Кардзюкова.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»