Аляксей Арцецкі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 21 жніўня 1984
Дата затрымання: 15 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 23 ліпеня 2022
Суддзя: Шурын Дзмітрый
Пракурор: Юшчук Міхаіл, Ляшок Сцяпан
Справы: Справа карагодаў
Аляксей Андрэевіч Арцецкі — жыхар Брэста, фігурант "справы карагодаў", распачатай пасля акцыі 13 верасня 2020 года.
Аляксей знаходзіўся на волі ў статусе падазраванага па гэтай справе (паводле арт. 342 КК — Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) да суда. 15 сакавіка 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста быў вынесены прысуд Аляксею: 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Аляксей цалкам адбыў пакаранне і 23 ліпеня 2022 г. выйшаў на волю.
"Справа карагодаў" у Брэсце: судзяць другую дзесятку
Дваім – калонія. У Брэсце асудзілі другую "дзесятку" па "справе карагодаў"