Аляксей Аляксейчык
Былы палітвязень
Дата затрымання: 4 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 21 красавіка 2023
Дата вызвалення: 20 жніўня 2024
Суддзя: Буруноў Яўген
Групы: Лекары
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Аляксей Віктаравіч Аляксейчык больш за 20 гадоў працаваў лекарам-трансплантолагам у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі. Ён зрабіў мноства аперацый па перасадцы касцявога мозгу і лічыцца адным з найлепшых спецыялістаў цэнтра. Яго абвінавацілі ў закліках да мер абмежавальнага характару (санкцый), ці іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса) і змясцілі ў СІЗА-2.
У 2020-м супрацоўнікі Цэнтра адкрыта выступілі супраць гвалту з боку сілавікоў. У выніку ў лістападзе 2020-га была звольненая дырэктарка цэнтра Наталля Канапля, пасля чаго былі затрыманыя яшчэ некалькі супрацоўнікаў, у тым ліку і Аляксейчык.
Віцебскі абласны суд 16 лютага 2023 года прызнаў Аляксейчыка вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два з паловай гады ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе MAYDAYMog. Справу разглядаў суддзя Яўген Буруноў.
Разгляд апеляцыйнай скаргі прызначаны на 21 красавіка 2023 г. у Вярхоўным судзе.
5 траўня 2023 г. МУС уключыла палітзняволенага ў "Пералік грамадзян Беларусі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
Адбываў пакаранне ў ПК № 17.
Выйшаў на волю па памілаванні 20 жніўня 2024 г.
Вядомага лекара-трансплантолага асудзілі ў Віцебску за заклікі да санкцый