Аляксандр Сігіневіч

Дата нараджэння: 30 жніўня 1979

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Аліферук Марыя, Пазняк Уладзімір, Рачынскі Мікалай

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

5 кастрычніка 2022 года ў судзе Маскоўскага раёна горада Брэста завяршыўся разгляд справы Аляксандра Уладзіміравіча Сігіневіча. Гэта не першая ягоная крымінальная справа — раней у судзе Ленінскага раёна горада Гродна мужчыну прызналі вінаватым у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і асудзілі да абмежавання волі тэрмінам на два гады з накіраваннем у ПУАТ. Праўда, потым суд замяніў гэтае пакаранне на два гады без накіравання ў ПУАТ. На момант новага крымінальнага суда, 5 кастрычніка, мужчына паспеў адбыць амаль паўтара года свайго пакарання.

Цяпер жа Сігіневіча абвінавацілі ў абразе ўчастковай інспектаркі міліцыі Ленінскага раёна горада Брэста Дзіяны Халабуды. Зроблена гэта было, згодна з версіяй суда і следства, праз Telegram-канал "Каратели Беларуси" яшчэ ў лістападзе 2020 года. Там размясцілі допіс пра Халабуду, у якім адзначалася, што яна таксама працуе канваіркай. Пад пастом пакінулі шмат каментароў, сярод якіх нібыта быў і "абразлівы каментар" Сігіневіча. Халабуда запатрабавала, каб мужчына выплаціў ёй 1000 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.

Суддзя Марыя Аліферук такой версіі зусім не паверыла і прызначыла Аляксандру Сігіневічу два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Таксама суддзя задаволіла пазоў Дзіяны Халабуды на 1 000 беларускіх рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Быў асуджаны ў судзе Кастрычніцкага раёна горада Гродна па арт. 364 КК (Гвалт або пагроза прымянення насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). З 27 снежня 2022 года па 1 сакавіка 2023 года справу разгледзеў суддзя Пазняк Уладзімір.

З 10 студзеня па 12 лютага 2024 года яго асудзілі ў Гродзенскім абласным судзе па ч. 2 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 2 арт. 366 КК (Гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак), ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), арт. 188 КК (Паклёп), ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). На гэты раз справу разглядаў суддзя Рачынскі Мікалай.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

23 красавіка 2024 г. у Аляксандра адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Юры Руткоўскі

Міліцыянткам — грошы, абвінавачаным — "хатняя хімія". Два дыфамацыйныя прысуды кастрычніка

Згодна з інфармацыяй Праваабарончага цэнтра "Вясна", самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій у Беларусі сёння з'яўляецца крымінальны пераслед паводле дыфамацыйных артыкулаў: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК РБ).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»