Аляксандр Адашчык

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Супічэнка Аляксандр

Справы: Пратэсты Мінск

23 лістапада 2022 года Аляксандра Сяргеевіча Адашчыка асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Суддзя Партызанскага раёна Мінска Аляксандр Супічэнка прызнаў яго вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Да вынясення прысуда мужчына знаходзіўся пад вартай, яго вызвалілі ў зале суда.
 
Адашчыка прызналі вінаватым ва ўдзеле ў Маршы 23 жніўня 2020 года. Згодна з пазіцыяй абвінавачання, ён не падпарадкаваўся патрабаванням міліцыі «вызваліць праезную частку, пешаходную і зялёную зоны для вольнага і спакойнага перамяшчэння грамадзян і транспарта». Вядома, што ў яго з сабой быў бела-чырвона-белы сцяг, ён прамаўляў лозунгі.

Аляксандр прызнаў віну. Абвінавачанне таксама палічыла доказамі фотаздымак Адашчыка з праезнай частцы на праспекце Пераможцаў у Мінску з нацыянальным сцягам на плячах і звесткі тэлефонных злучэннях, якія даказваюць месцазнаходжанне мужчыны «у непасрэднай блізкасці» ад Марша.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»