Аляксандра Захарык
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 8 студзеня 1989
Дата затрымання: 30 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Сівец Іна
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Аляксандра Мікалаеўна Захарык — спявачка, была затрымана пасля вобшуку ў кватэры 30 студзеня 2023 года. Ёй прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і перавялі ў СІЗА.
Захарык удзельнічала ў праекце "Голас" і адборах на "Еўрабачанне".
Разгляд справы супраць спявачкі адбыўся 27 красавіка 2023 г. у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Суддзя Іна Сівец прызначыла Аляксандры тры гады "хатняй хіміі".
Захарык вызвалілі ў зале суда.
28 ліпеня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.