Аляксандра Патрасаева
Дата нараджэння: 14 лістапада 1999
Дата затрымання: 30 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
Месца зняволення: СІЗА-1

Аляксандра Раманаўна Патрасаева нарадзілася ў вёсцы Вілейскага раёна, у 6 гадоў стала круглай сіратой. Выхоўвалася ў Чурлінскім вучэбна-педагагічнага комплексе.
У жніўні ў ноч з 10 на 11 жніўня яна была затрыманая ў Мінску. Дзяўчына выйшла на вуліцу з намерам аказваць дапамогу пацярпелым ад дзеянняў сілавікоў, таму ўзяла з сабой рэспіратары, бінты і перакіс. Трапіла пад абстрэл і аблаву, спрабавала ўцячы, але натыкнулася на АМАП. Тры дні знаходзілася ў ізалятары на Акрэсціна, дзе перажыла катаванні: збіццё, знявагі, абразы, яе пагражалі згвалтаваць. Па яе расказах, яе прымушалі распранацца, уставаць на расцяжку і пры гэтым без перыпынку збівалі, прычым збіццём займалася жанчына. Затым яе адпусцілі.
Пасля Акрэсціна ў яе былі моцна траўмаваныя звязкі (у наступстве быў накладзены гіпс). Яе сяброўка пераканала дзяўчыну звярнуцца да лекара і паспрабаваць падаць заяву ў Следчы камітэт, але дзяўчатам адмовілі ў яе прыёме.
Вядома, што Аляксандра была затрыманая 30 кастрычніка 2020 года. Ёй прад'явілі абвінавачванне па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса ("Масавыя беспарадкі").
Знаходзіцца ў СІЗА-1 у Мінску.