Аляксандра Герасіменя
Дата нараджэння: 31 снежня 1985
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 12 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Бандарэнка Святлана
Пракурор: Кароль Аляксандр
Групы: Актывісты, Спартсмены
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Справы: Пратэсты Мінск
Аляксандра Віктараўна Герасіменя — беларуская плыўчыха, двухразовая віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2012 года, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года, уладальніца залатых узнагарод. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. У кастрычніку 2020 года ўзначаліла Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.
26 снежня 2022 года Мінгарсуд абвясціў «завочны» абвінаваўчы прысуд Герасімене і Аляксандру Апейніку. Паводле ч. 2 арт. 361 Крымінальнага кодэкса ім прызначылі па 12 гадоў пазбаўлення волі: Герасімені — ва ўмовах агульнага рэжыма, Апейкіну — ва ўмовах ўзмоцненага рэжыма.
Самі абвінавачаныя на судзе не прысутнічалі, яны знаходзяцца за мяжой з восені 2020 года. Гэта першы прысуд у Беларусі па крымінальнай справе, якая расследавалася ў межах "спецвытворчасці". Справу разглядзела суддзя Святлана Бандарэнка, працэс пачаўся 19 снежня.
21 красавіка 2023 года была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У Беларусі вынесены першы "завочны" прысуд: Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна асудзілі да 12 гадоў калоніі