Аляксандра Антаненка

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчоткіна Юлія

Аляксандру Антаненка прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да 2 гадоў «хатняй хіміі».

Прысуд вынесла суддзя Юлія Шчоткіна.

Аляксандра знаходзілася на волі пад асабістым паручальніцтвам. Яна раней ўжо была асуджаная паводле таго ж артыкула.

«Мінсктранс» агучыў свой пазоў на пакрыццё шкоды: 62 тысячы 908 рублёў 83 капейкі. 

Мужа, жонку і пляменніцу ў другі раз асудзілі па "народным" артыкуле

23 жніўня 2022 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска вынеслі прысуд адразу траім жыхарам горада. Сужэнцаў Алу і Васіля Раманенка і пляменніцу жанчыны Аляксандру Антаненка прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да «хатняй хіміі»: Алу і Васіля — да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ, Аляксандру — да двух гадоў аналагічнага пакарання.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»