Аляксандр Жэдзік
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 6 чэрвеня 2000
Дата затрымання: 5 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 лютага 2024
Суддзя: Рубашэўская Людміла
Аляксандра Ігаравіча Жэдзіка абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса — абраза Лукашэнкі.
Судовы працэс вяла суддзя Людміла Рубашэўская.
Да суда абвінавачаны быў змешчаны ў СІЗА-7.
Прысудам суда 5 ліпеня 2022 г. абвінавачаны Аляксандр Жэдзік прызнаны вінаватым у публічнай абразе Лукашэнкі і яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Адбываў пакаранне ў ПК № 2.
Па падліках мусіў выйсці на волю ў пачатку 2024 г.
Ляпіў у Жабінцы "няправільныя" партрэты Лукашэнкі: чарговы прысуд за абразу прэзідэнта