Аляксандр Жданаў

Дата нараджэння: 1 студзеня 1985

Дата затрымання: 22 кастрычніка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Аляксеенка Дзяніс

Пракурор: Бізуноў Аляксей

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 55

Аляксандр Алегавіч Жданаў — жыхар Віцебска, якога абвінавацілі ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). Падставай для завядзення крымінальнай справы быў каментар пад допісам пра кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску Сяргея Сташэўскага, які прымушаў настаўнікаў перапісваць пратаколы выбараў.

21 ліпеня 2021 года яму прысудзілі 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").

Абраза прадстаўніка адміністрацыі

У судзе Чыгуначнага раёну Віцебску адбыўся разгляд крымінальнай справы над 36-гадовым Аляксандрам Жданавым, якога абвінавацілі ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). Падставай для завядзення крымінальнай справы быў каментар пад допісам пра кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску Сяргея Сташэўскага, які прымушаў настаўнікаў перапісваць пратаколы выбараў. Гэта ўжо не першы ў Віцебску працэс за знявагу Сташэўскага.

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 55. 220021, г. Мінск, вул. Сацыялістычная, 7

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»