Аляксандр Заноўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 10 чэрвеня 1985
Дата затрымання: 10 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 жніўня 2024
Суддзя: Клышпач Іна
Пракурор: Ляшок Фёдар
Групы: IT-спецыялісты
37-гадовага ІТ-спецыяліста Аляксандра Пятровіча Заноўскага абвінавацілі ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Яго ўзялі пад варту 10 сакавіка 2023 года.
У Маскоўскім судзе Брэста 21 красавіка 2023 года пракурор запрасіў для Аляксандра адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
26 красавіка 2023 года суд пагадзіўся з прапановай дзяржабвінавачання. У ролі суддзі выступала Іна Клышпач, а ў ролі дзяржабвінаваўцы – Фёдар Ляшок.
16 чэрвеня 2023 г. у Брэсцкім абласным судзе разглядалася апеляцыйная скарга. Прысуд набыў моц.
Пасля СІЗА-7 адбываў тэрмін у ПК № 15.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены летам 2024 года.
У Брэсце асудзілі айцішніка за абразу Аляксандра Лукашэнкі