Аляксандр Зайкоўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 30 сакавіка 1972
Дата затрымання: 15 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 14 снежня 2023
Суддзя: Густыр Юлія, Галкоўскі Васіль
Пракурор: Нічыпарук Цімафей
Справы: Пратэсты Мінск
Аляксандр Васільевіч Зайкоўскі — жыхар Мінска, асуджаны на два гады калоніі агульнага рэжыму па арт. 364 Крымінальнага кодэксу (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі).
Згодна з абвінавачваннем, 12 кастрычніка 2020 года прыкладна а 21-й гадзіне Зайкоўскі ў стане алкагольнага ап’янення на праспекце Дзяржынскага з іншымі нявысветленымі асобамі аказваў супраціўленне работнікам міліцыі, пагражаў ім прымяненнем гвалту, кінуў у бок міліцэйскага аўтобуса піўны келіх.
20 кастрычніка 2022 г. у калоніі № 2 пачаўся разгляд справы супраць палітвязня паводле ч. 1 арт. 411 КК за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. Суддзя Васіль Галкоўскі прысудзіў яму яшчэ адзін год калоніі.
Пасля адбываў тэрмін у ПК-11.
Выйшаў на волю 14 снежня 2023 г.
На два гады калоніі асудзілі мінчука за кінуты ў міліцэйскі аўтобус шкляны келіх