Аляксандр Загдай
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 26 жніўня 1999
Дата затрымання: 6 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 28 верасня 2024
Суддзя: Куніцкая Валянціна
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Групы: Студэнты
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Сігнэ Мунк, дэпутатка дацкага парламента
Аляксандр Аляксандравіч Загдай — студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. Быў затрыманы за тое, што, згодна з версіяй следства, "сістэматычна прадстаўляў інфармацыю тэлеграм-каналу Nexta" і такім чынам здзейсніў злачынства паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Аляксандра змясцілі ў СІЗА-6.
19 ліпеня 2022 г. пачаўся разгляд справы. 22 ліпеня 2022 г. суддзя Брэсцкага абласнога суда Валянціна Куніцкая прызнала палітвязня вінаватым і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе зняволення тэрмінам на 2 гады і 6 месяцаў у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Адбываў пакаранне ў ПК-1.
Выйшаў на волю 28 верасня 2024 г.
Студэнта авіяцыйнай акадэміі асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за "зліў" дадзеных аб ваенных самалётах