Аляксандр Вярэніч

Дата нараджэння: 27 снежня 1980

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Лубнік Вольга

Пракурор: Марчык Уладзіслаў

Аляксандра Вярэніча вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК РБ).

Справу разглядала суддзя Вольга Лубнік, бок дзяржабвінавачвання прадстаўляў Уладзіслаў Марчык. Пацярпелым па справе праходзіў супрацоўнік ДАІ Ігар Вольніч, на пасяджэнне ён не з’явіўся праз занятасць па службе, але заявіў пазоў на кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1500 рублёў.

У судзе Пінскага раёна і г. Пінска 22 кастрычніка 2021 года вынеслі прысуд – два гады “хатняй хіміі”, а таксама спагнаць з абвінавачанага кампенсацыю маральнай шкоды на карысць пацярпелага ў памеры 1000 рублёў.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Чарговы суд за абразу Вольніча - два гады “хатняй хіміі” прысудзілі жыхару Пінска

У судзе Пінскага раёна і г. Пінска 22 кастрычніка вынеслі прысуд Аляксандру Вярэнічу, якога вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»