Аляксандр Велясніцкі
былы афіцэр-памежнік
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 14 сакавіка 1978
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 20 снежня 2022
Дата вызвалення: 22 жніўня 2023
Суддзя: Васілюк Андрэй
Пракурор: Цыбуля Таццяна
Групы: Ваенныя
Справы: Справа Зельцэра
Аляксандр Рыгоравіч Велясніцкі — былы афіцэр, старшы лейтэнант запасу, пасля выбараў-2020 асудзіў гвалт з боку сілавікоў. Згодна з указам А. Лукашэнкі ад 19 верасня 2022 г. быў пазбаўлены звання.
Аляксандр быў затрыманы ў Століне 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
23 лістапада 2021 года стала вядома, што для Аляксандра ўзялі першую перадачу з лекамі, сродкамі гігіены і адзежай, а таксама дапусцілі да яго адваката. Да гэтага ён знаходзіўся ў Жодзіне, дзе быў гэтага ўсяго пазбаўлены "праз карантын".
14 снежня 2021 г. у дом да Велясніцкіх прыйшлі сілавікі, далі азнаёміцца жонцы Аляксандра з пастановай і сказалі выдаць медаль мужа за бездакорную службу і пасведчанне на ўзнагароду.
26 верасня 2022 г. Брэсцкі абласны суд прызнаў палітзняволенага вінаватым паводле арт. 130 КК (Распальванне варожасці) і прысудзіў яму два з паловай гады зняволення ў папраўчай калоніі з адбываннем пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму.
На пачатку лістапада Аляксандра перавялі з СІЗА-7 у баранавіцкі СІЗА-6.
У студзені 2023 г. палітвязня этапавалі ў ПК № 15.
22 жніўня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Жонка палітвязня Аляксандра Велясніцкага: "Падтрымлівае вера ў тое, што муж вернецца дадому"
Палітзняволенаму Аляксандру Велясніцкаму прысудзілі 2,5 года калоніі па "справе Зельцэра"
Палітвязень Аляксандр Велясніцкі, якога Лукашэнка пазбавіў ваеннага звання, распавёў пра катаванні пасля затрымання па "справе Зельцэра"
Да палітвязня Аляксандра Велясніцкага дапусцілі адваката, дазволілі перадачы