Аляксандр Васін
Дата затрымання: 18 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Юрчанка Міхаіл
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 55

Аляксандр Сяргеевіч Васін - жыхар Віцебска, асуджаны на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за абразу супрацоўніка міліцыі (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).
Паводле абвінавачання, 15 мая 2020 года Васін у "Аднакласніках" змясціў да публікацыі з фотавыявай супрацоўніка міліцыі ў форменным абмундзіраванні абразлівы каментар.
Віцебск: паўтара года "хіміі" за абразлівы каментар