Аляксандр Валацко

Дата нараджэння: 8 сакавіка 2003

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Лубнік Вольга

Справы: Пратэсты Пінск

Валацко Аляксандр Ігаравіч быў асуджаны ў судзе Пінскага раёна і г. Пінска паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Справу 4 і 5 верасня 2024 года разглядала суддзя Вольга Лубнік.

Аляксандр - Пінчук, яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту, якая праходзіла ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Пінску (на той момант ён быў непаўналетнім).

Прысуд невядомы.

12 лістапада 2024 года Брэсцкі абласны суд разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Сянько Віктар Антонавіч.

13 снежня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»