Аляксандр Талмачоў
вядоўца
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 28 чэрвеня 1988
Дата затрымання: 5 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Машкетаў Юрый
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Аляксандр Міхайлавіч Талмачоў — вядоўца, быў затрыманы 5 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Аляксандр да суда ўтрымліваўся ў СІЗА-1.
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 21 чэрвеня 2022 года вынесенае рашэнне па крымінальнай справе Аляксандра Талмачова. Суддзя Юрый Машкетаў прызнаў палітзняволенага вінаватым і пастанавіў пакараць абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.
Яго выпусцілі з-пад варты ў зале суда.
Прафесійнага вядоўцу з Мінску пакаралі трыма гадамі "хатняй хіміі"