Аляксандр Шышко

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 6 лютага 1982

Дата затрымання: 13 кастрычніка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Волк Аляксандр

Аляксандр Васільевіч Шышко — жыхар Пружанаў, затрыманы 13 кастрычніка 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах у жніўні 2020 года.

Аляксандра змясцілі пад варту ў СІЗА, дзе ён правёў тры месяцы да суда.

17 студзеня 2022 суддзя Волк прысудзіў Аляксандру 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ. Мужчына быў вызвалены ў зале суда да адбывання пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»