Аляксандр Шурхаеў

Дата нараджэння: 8 кастрычніка 1984

Дата затрымання: 15 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 1 лютага 2022

Дата вызвалення: 24 ліпеня 2023

Аляксандр Уладзіміравіч Шурхаеў быў асуджаны на два гады калоніі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 368 КК - за абразу Лукашэнкі, арт. 369 КК - за абразу прадстаўніка ўлады, арт. 391 КК - абраза суддзі, арт. 295 КК - незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Згодна з матэрыяламі справы, ён у жніўні і лістападзе 2020 года са свайго мабільнага тэлефона ў публічных Telegram-каналах і Telegram-чатах размясціў абразлівыя каментары ў адрас Лукашэнкі. Ён жа ў кастрычніку-лістападзе 2020 года, студзені-траўні 2021 года размясціў "абразлівыя" каментары ў дачыненні да іншых службовых асоб і чыноўнікаў РБ. Акрамя таго, Аляксандр нібыта незаконна вырабіў, захоўваў і перавозіў прадмет, якое дзівіць дзеянне якога заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў.

Адбываў пакарнне ў ПК-17. Па падліках праваабаронцаў Аляксандр ужо на волі

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»