Аляксандр Шуміла

Дата затрымання: 13 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Бычыла Андрэй

14 лютага ў судзе горада Пінска і Пінскага раёна па артыкуле 369 КК РБ ("Абраза прадстаўніка ўлады") асудзілі Аляксандра Шуміла

Пад вартай абвінавачаны знаходзіўся з 13 студзеня 2022 года, а эпізод “абразы” быў здзейснены 20 чэрвеня 2021 года, калі Шуміла працаваў у Польшчы. У той час, згодна з прысудам, ён у сацсетках на рэсурсе “ДВИЖ” напісаў пад публікацыяй пра супрацоўніка чацвёртага аддзела трэцяга ўпраўлення ГУБАЗіК “негатыўны” каментар. А на наступны дзень Шуміла пакінуў яшчэ адзін каментар, яккі суд палічыў “абразлівым”.

За гэта суддзя Андрэй Бычыла прыгаварыў Аляксандра Шуміла да пакарання на тэрмін 2 гады абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”), а яшчэ прызначыў штраф у памеры 100 базавых велічыняў (3200  беларускіх рублёў).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»