Аляксандр Шасцяроў
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 29 сакавіка 1959
Дата затрымання: 5 лістапада 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Хвайніцкая Жанна
Групы: Бізнесмены
Справы: Пратэсты Мінск
Шасцяроў Аляксандр Уладзіміравіч кіраваў фірмай. Быў затрыманы 5 лістапада 2022 года. Да суда ўтрымліваўся пад вартай ў СІЗА-1.
Асуджаны 20 студзеня 2023 года ў судзе Заводзскага раёна горада Мінска.
Суддзя Жанна Хвайніцкая асудзіла яго па частцы 1 артыкула 342 КК РБ - (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) да пакарання ў выглядзе абмежавання волі ("хатняя хімія") тэрмінам на 2 гады і 6 месяцаў.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.