Аляксандр Шамецька

Дата затрымання: 16 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Кацэр Сяргей

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Аляксандр Іванавіч Шамецька — інжынер-электронік. Быў затрыманы 16 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), за ўдзел у акцыях пратэсту. 

28 сакавіка 2022 года ў судзе Маскоўскага раёна Мінска Аляксандра Шамецьку асудзілі да двух з паловай гадоў "хіміі".

Да суда пад вартай у СІЗА-1 Аляксандр утрымліваўся тры месяцы.

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»