Аляксандр Шалюцін

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Аўрусевіч Васіль

Прысуд напрыканцы 2021 года ў Брэсце за каментар ў "Аднакласніках"

Як паведамляе brestspring.org, 28 снежня 2021 года ў судзе г. Івацэвічы суддзя Васіль Аўрусевіч разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да Аляксандра Шалюціна.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ў чэрвені 2020 года ён пакінуў абразлівы каментар пад пастом з фатаграфіяй супрацоўніка ганцавіцкага ДАІ Ігара Вольніча, каленам прыціскае галаву ляжачага на зямлі пратэстоўца.

Суддзя Аўрусевіч вынес прысуд: прызнаць Шалюціна вінаватым па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), прызначыць пакаранне ў выглядзе 2 гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову. Акрамя таго, суддзя пастанавіў заплаціць 1500 рублёў маральнай кампенсацыі ганцавіцкаму міліцыянту і канфіскаваць у даход дзяржавы ноўтбук абвінавачанага як сродак здзяйснення злачынства.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»