Аляксандр Шаламіцкі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 4 ліпеня 2002
Дата затрымання: 24 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата вызвалення: 4 верасня 2024
Суддзя: Філонік Вера
Пракурор: Дайнэка Міхаіл, Ляшок Сцяпан
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Справы: Пратэсты Пінск
Аляксандр Міхайлавіч Шаламіцкі - фігурант справы аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК), узбуджанай па падзеях у Пінску ў ноч пасля выбараў 9 жніўня 2020 года.
Аляксандр знаходзіўся пад падпіскай аб нявыедзе, але 24 сакавіка 2021 года яго затрымалі і змясцілі пад варту.
Адбываў пакаранне тэрмінам у 4 гады ў ПК № 17.
4 верасня 2024 г. выйшаў на волю па памілаванні.
Храналогія судовага працэсу:
У Брэсце пачаўся суд над другой партыяй абвінавачаных па "Пінскай справе"
Ад 4 да 5,5 гадоў пазбаўлення волі запрасіў пракурор для яшчэ 10 фігурантаў "Пінскай справы"
“Феміда выраніла шалі, але не хочацца, каб яна яшчэ і заплакала”. Што казалі палітвязні ў апошнім слове па "Пінскай справе"
ПЦ "Вясна" прыводзіць пазіцыю абаронцаў і апошнія словы абвінавачаных.
У Брэсце вынеслі прысуды другой партыі абвінавачаных па "Пінскай справе"