Аляксандр Шаціла

Дата затрымання: 10 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Серакова Вольга

Пракурор: Аляксюціна Зоя

Аляксандр Шаціла абвінавачваўся ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). 

Суддзя Вольга Серакова пастанавіла прызнаць Шацілу вінаватым і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на адзін год і 6 месяцаў без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія").

За абразу супрацоўнікаў міліцыі з Жабінкі асудзілі жыхара Бабруйска

Суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 20 траўня вынес прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Шацілы, абвінавачанага ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»