Аляксандр Свірыдзенка
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 10 лютага 2001
Дата затрымання: 10 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Трусевіч Максім, Лаўрыновіч Вольга
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Студэнты
Свірыдзенка Аляксандр Андрэевіч асуджаны судом Першамайскага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 10 і 11 ліпеня 2023 года справу разгледзеў суддзя Максім Трусевіч. Асуджаны да 2,5 гадоў "хатняй хіміі".
4 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У вымушанай эміграцыі.
Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 3 верасня 2024 г. у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Суддзя Вольга Лаўрыновіч.
22 лістапада 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Мінскім гарадскім судзе. Старшыня судовай калегіі Вера Галаўкова.
"Засуньце свае правы сабе ў дупу", — былы палітвязень пра ціск на "хатняй хіміі"