Аляксандр Сузько

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 22 лістапада 1993

Дата затрымання: 4 траўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 снежня 2023

Суддзя: Кніжонак-Максімава Галіна

Пракурор: Какорына Юлія

Аляксандр Леанідавіч Сузько — жыхар Мазыра, футбольны заўзятар ФК "Славія", затрыманы 4 траўня з дапамогай ГУБАЗіКу і САХР. Яму прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаць грамадскі парадак). Гэтая крымінальная справа распачата за акцыі пратэсту, якія адбываліся ў горадзе ў жніўні 2020 года пасля прэзідэнцкіх выбараў. 

Аляксандр узяты пад варту і ўтрымліваецца ў СІЗА №3 Гомеля. 

23 лістапада 2021 года суддзя Галіна Кніжонак пакарала Аляксандра Сузько, Паўла Дворака, Данііла Скіпальскага, Аляксандра Цімашэнку пазбаўленнем волі тэрмінам на тры гады ў калоніі агульнага рэжыму, Кірыла Канапацкага — пазбаўленнем волі на тры гады і шэсць месяцаў. Таксама была прызначаная матэрыяльная кампенсацыя пацярпеламу начальніку аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Валянціну Пілеру ў памеры 1500 рублёў з кожнага асуджанага.

У сярэдзіне траўня 2022 г. стала вядома, што Аляксандра этапавалі з СІЗА-3 у магілёўскую калонію.

20 снежня 2023 г. Аляксандр выйшаў на волю з ПК-15. 

Футбольных заўзятараў з Мазыра прысудзілі да пазбаўлення волі

Суд Мазырскага раёна 23 лістапада вынес прысуд па справе мясцовых футбольных заўзятараў Данііла Скіпальскага, Аляксандра Сузько, Паўла Дворака, Аляксандра Цімашэнкі і Кірыла Канапацкага.

Масавыя затрыманні футбольных заўзятараў у Мазыры. Што вядома на гэты час

Пра 11 затрыманых у Мазыры 5 траўня паведаміла прэсавая служба МУС. Паводле версіі сілавікоў, 10 хлопцаў, якіх затрымалі 4 траўня з дапамогай ГУБАЗіКу і САХР, бралі ўдзел у масавых беспарадках у жніўні 2020 года.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»