Аляксандр Строкаў
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 3 лістапада 2002
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 месяцы арышту на гаўптвахце
Від пакарання: арышт
Суддзя: Рубахава Святлана
Групы: Ваенныя
Аляксандр Аляксандравіч Строкаў, які знаходзіцца на вайсковай службе, быў абвінавачаны ў дзеяннях, зробленых яшчэ ў той час, калі ён быў грамадзянскай асобай і жыхаром Жлобіна. Паводле дадзеных гомельскіх праваабаронцаў, хлопец навучаўся ў Жлобінскім дзяржаўным металургічным каледжы па спецыяльнасці «Металургічная вытворчасць і матэрыялаапрацоўка» са спецыялізацыяй «Электраметалургія чорных і каляровых металаў». Асудзілі яго па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Суд Жлобінскага раёна 11 траўня 2023 года вынес прысуд – два месяцы арышту на гаўптвахце. Справу разглядала суддзя Святлана Рубахава.
2 чэрвеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Два месяцы арышту на гаўптвахце – ваеннаслужачаму са Жлобіна за ўдзел у пратэсных акцыях 2020 года