Аляксандр Сяліцкі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 20 студзеня 1986
Дата затрымання: 7 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады і 3 месяцы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 7 снежня 2021
Дата вызвалення: 7 сакавіка 2024
Суддзя: Елісеенка Вячаслаў
Пракурор: Міцько Надзея
Аляксандр Міхайлавіч Сяліцкі быў затрыманы асуджаны да 2 гадоў і 3 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).
Згодна з абвінавачваннем, Сяліцкі пакінуў абразлівы каментар пад публікацыяй Вольгі Карач у "Аднакласніках" пра міліцыянта Бабруйскага РАУС Андрэя Комара.
Прысуд быў абвешчаны 7 снежня 2021 года.
Мужчыну ўзялі пад варту ў зале суда адразу пасля абвяшчэння прысуду. Таксама ён павінен будзе выплаціць 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды пацярпеламу.
Аляксандр адбывае пакаранне ў магілёўскай ПК № 15. Ён захапляецца будоўляй і рамонтам і будзе рады падтрымаць гэтыя тэмы ў ліставанні.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю ў сакавіку 2024 г.
"Участковыя худымі бываюць?" Мужчыну асудзілі на 2 гады і 3 месяцы калоніі за абразу міліцыянта