Аляксандр Сячко

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 29 траўня 1991

Дата затрымання: 15 красавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 15 красавіка 2021

Дата вызвалення: 16 кастрычніка 2023

Суддзя: Целіца Лідзія

Пракурор: Жураўлёва

Аляксандр Мечыслававіч Сячко — жыхар Гродна, асуджаны ў Мінску на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі") па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу (Пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Сячко прызнаў, што напісаў SMS-паведамленне камандзіру аддзялення Мінскага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (Акрэсціна) Яўгену Урублеўскаму са словамі: "Маліся, уб**док, ты хутка падохнеш".

"Пасля прагляду відэа аб масавых збіваннях і ўсіх гэтых бясчынствах падчас жнівеньскіх падзей я быў абураны і шакаваны – і на эмоцыях напісаў паведамленне", – распавёў "Вясне" Аляксандр Сячко.

З 15 красавіка 2021 г. пачаў адбываць пакаранне ў папраўчай установе № 7 ў Пружанах.

Вядома, што 30 кастрычніка 2022 г. палітвязня затрымлівалі на "хіміі".

Вызвалены ў сярэдзіне кастрычніка 2023 г. 

22 затрыманыя: што цяпер вядома пра пераслед палітзняволеных "хімікаў"

Раніцай у нядзелю, 30 кастрычніка, адразу ў некалькі папраўчых установаў прыехалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу і АМАПу. Асуджаных выклікалі на допыты, праводзілі ператрусы, правяралі тэлефоны, а потым некаторых затрымлівалі. Па інфармацыі праваабаронцаў, мінімум дзевяць чалавек ужо асудзілі па адміністрацыйных пратаколах да арышту, яшчэ дзве жанчыны чакаюць суд. Сілавікі пагражалі палітвязням не толькі адміністрацыйнымі справамі, але і крымінальнымі.

У Мінску гродзенцу прысудзілі тры гады "хіміі" за пагрозу прымянення гвалту праз SMS

Суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска Лідзія Целіца 22 студзеня вынесла прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксандра Сячко –абмежаванне волі тэрмінам у тры гады ў папраўчай установе адкрытага тыпу. У гэты тэрмін залічана знаходжанне Аляксандра пад вартай падчас следства з 23 кастрычніка 2020 года па 22 студзеня 2021 года. Пасля абвяшчэння прысуду Аляксандра выпусцілі з-пад варты.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»